Новости Гомеля
Океан Эльзи у межах Сусветнага тура выступіць у Гомелі
Пасля двухгадовага перапынку Океан Эльзи едзе ў тур па гарадам Беларусі ў межах Сусветнага тура 2016-2017 года. «Сусветны тур ОЕ. 2016-2017» пачнецца гэтай вясной на радзіме калектыву і пройдзе па краінах Еўропы, Паўночнай Амерыкі і Бліжняга Усходу. У Гомелі музыкі выступяць 6 снежня на сцэне Лядовага палацу спорту. Пачатак 19.00.
19 траўня Океан Эльзи выпусцілі 11 лічбовы альбом «Без меж», да якого прыўрочаны Сусветны тур. У альбоме 11 кампазіцый. Чатыры з якіх ўжо добра знаёмыя слухачам, паколькі на працягу апошняга года выходзілі сінгламі - "Не твоя війна", "Життя починається знов", "Мить", "Не йди". Дарэчы, упершыню за ўвесь час гурт зняў музычныя відэа на ўсё апублікаваныя сінглы новага альбома яшчэ да яго рэлізу.
Аўтар музыкі і слоў кампазіцый альбома «Без меж» - Святаслаў Вакарчук. Таксама ён сумесна з гітарыстам групы Уладзімірам Апсеніцам і даўнім партнёрам групы Віталіям Цалезіным стаў супрадзюсерам новай кружэлкі ОЕ.
Альбом «Без меж» можна назваць эклектычным як з музычнай кропкі гледжання, так і з лірычнай, тэкставай. У яго ўвайшлі рамантычныя кампазіцыі, заснаваныя на любоўнай лірыцы, і некалькі песень, якія маюць сацыяльны падтэкст, - распавеў Святаслаў Вакарчук.
Музыкі не агучваюць падрабязнасці падрыхтоўкі да тура, але па словах лідэра калектыву Святаслава Вакарчука, гледачы змогуць пачуць як лепшыя хіты ОЕ, так і песні з новага альбома. Энергетыка - на піку эмоцый, харызма - у чыстым выглядзе, шчырасць - ад першай да апошняй ноты! Не прапусціце шанец набыць лепшыя квіткі!
Гомель – 6 снежня, Лядовы палац спорту.
Кошт квіткоу: 32 (320 000) – 64 (640 000) руб., танцпол – 57 (570 000) руб.
Даведкі: +375 29 650 11 33, +375 29 637-16-70