vGomele.by

Авторизация

Новости Гомеля

Персанальная выстава мастака У. П. Савіча «Размова з уласным ценем або гульня з колерам»

14 сакавіка а 16 гадзіне адбудзецца адкрыцце персанальнай выставы мастака У. П. Савіча «Размова з уласным ценем або гульня з колерам».

Чалавек года ў Беларусі, чалавек года па прызнанні Міжнароднага біяграфічнага цэнтра ў Кембрыджы, прафесар, ганаровы член Расійскай Акадэміі мастацтваў, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі... Выставы ў Вялікабрытаніі, Германіі, Швецыі, Францыі, Швейцарыі, Бельгіі, Грэцыі, Італіі, Фінляндыі, Чарнагорыі, Расіі... Уладзімір Пятровіч Савіч адносіцца да рэдкіх мастакоў, якія ніколі не спыняюцца на дасягнутым, якімі б уражваючымі ні былі дасягненні, ніколі не шукаюць спакою ў творчасці.

Магчыма, менавіта таму яго творы заўсёды застаюцца актуальнымі і запатрабаванымі. Бо кожная карціна - гэта, па сутнасці, дыялог мастака з гледачом, і ў выпадку з Уладзімірам Савічам гэты дыялог настолькі захоплівае гледача-«суразмоўцу», што ў яго ледзь ці атрымаецца адназначна ахарактарызаваць працы мастака. Якія яны - традыцыйныя альбо ўльтрасучасныя? Чаго ў іх больш - гісторыі ці міфа?

Адкрыцце выставы адбудзецца 14 сакавіка а 16 гадзіне.

Месца: Палац Румянцавых i Паскевiчаў.