Кіраўнік Калінкавічскай арганізацыі БХД Тамара Зайцава адчыніла першы ў Калінкавічах добраахвярны сацыяльна-рэабілітацыйны цэнтр для наркаманаў і алкаголікаў.
18 кастрычніка ў Калінкавічах сіламі грамадскай арганізацыі «Маці супраць наркотыкаў», кіраўніком якой таксама з’яўляецца Тамара Зайцава, быў адчынены ўнікальны для гэтага горада цэнтр пад назвай «Твой выбар».